Пропускной режим

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар Дзяржаўнай установы адукацыі «Туринская базавая школа»

______________А.І.Клімец

__________20___г.

 

 

 

 

 

ІНСТРУКЦЫЯ

аб арганізацыі прапускнога рэжыму ў

ДУА “Турынская базавая школа”

 

  1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Інструкцыя аб арганізацыі прапускнога рэжыму ва ўстанове адукацыі ДУА “Турынская базавая школа” распрацавана згодна з Палажэннем аб прафілактычных, рэжымных і арганізацыйных мер папярэджання тэрарыстычнай дзейнасці і мінімізацыі яе наступстваў на крытычна важных аб’ектах Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 30.09.2016 № 24/268, Прыкладнай інструкцыяй аб арганізацыі прапускнога рэжыму ва ўстановах адукацыі, зацверджанай загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2019 №156 (у рэдакцыі загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 18.04.2019 № 298).

1.2. Інструкцыя вызначае асноўныя патрабаванні і парадак арганізацыі кантрольна-прапускнога рэжыму ў будынку ўстановы адукацыі з мэтай забеспячэння грамадскай бяспекі, папярэджання магчымых тэрарыстычных і іншых супрацьпраўных праяўленняў у адносінах да вучняў, педагагічных работнікаў і тэхнічнага персанала школы.

1.3. Прапускны рэжым – парадак, які забяспечваецца сукупнасцю мерапрыемстваў і правілаў, выключаючых магчымасць бескантрольнага ўваходу (выхаду) асоб, праезду транспартных сродкаў, уносу (вынасу), увозу (вывазу) маёмасці на тэрыторыю або з тэрыторыі ўстановы адукацыі. Кантрольна-прапускны рэжым у будынку ўстановы адукацыі прадугледжвае комплекс спецыяльных мер, накіраваных на падтрымку і забеспячэнне ўсталяванага парадку дзейнасці ўстановы і вызначае парадак пропуску вучняў і супрацоўнікаў установы, грамадзян у адміністратыўны будынак школы.

1.4. Прапускны рэжым будуецца на прынцыпах добразычлівасці, паважных адносін да вучняў, супрацоўнікаў установы, наведвальнікаў.

1.5. Выкананне ўсталяваных Інструкцыяй правілаў абавязкова для ўсіх асоб, якія знаходзяцца ў будынку ўстановы.

1.6. Інструкцыя размяшчаецца ў даступным месцы (на інфармацыйным стэндзе), а таксама на сайце ўстановы адукацыі.

1.7. Забеспячэнне прапускнога рэжыму ў будынку ўстановы адукацыі ажыццяўляецца кругласутачна. У рабочы час, вызначаны лакальнымі нарматыўнымі актамі ўстановы адукацыі, вартаўніком або дзяжурным (прыбіральшчыкам памяшканняў).

1.8. Кругласутачны доступ у будынак установы адукацыі дазваляецца дырэктару і яго намесніку, персаналу абслугоўваючых арганізацый пры ўзнікненні аварыйных сітуацый, а таксама асобам, якія дзяжураць.

 

  1. АРГАНІЗАЦЫЯ ПРАПУСКНОГА РЭЖЫМУ

2.1. Прапускны рэжым усталёўваецца дырэктарам установы адукацыі на падставе Правіл унутранага працоўнага распарадку, якія распаўсюджваюцца на ўсіх асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове адукацыі.

2.2. Адказнасць за арганізацыю і захаванне прапускнога рэжыму ва ўстанове адукацыі ўскладваецца на намесніка дырэктара па гаспадарчай дзейнасці і дзяжурнага адміністратара. Адказнасць за забеспячэнне прапускнога рэжыму ва ўстанове адукацыі ўскладваецца на ўпаўнаважаную асобу ўстановы адукацыі (днём – на дзяжурнага, а ноччу – на вартаўніка).

2.3. У мэтах ажыццяўлення прапускнога рэжыму ва ўстанове адукацыі ў цэнтральнага ўваходу абсталёўваецца рабочае месца супрацоўніка, які здзяйсняе прапускны рэжым.

2.4. Рабочае месца забяспечваецца неабходнай мэбляй, дакументацыяй (інструкцыя па ахове працы, рабочая інструкцыя, журнал уліку рабочага часу, журнал уліку наведвальнікаў).

2.5. Асобе, якая здзяйсняе прапускны рэжым, забараняецца пакідаць рабочае месца без уважлівых прычын.

2.6. Вучні, настаўнікі, тэхперсанал, наведвальнікі школы праходзяць у будынак праз цэнтральны ўваход.

2.7. Ноччу, у выхадныя і святочныя дні цэнтральны ўваход павінен быць закрыты заўсёды.

2.8. У час адукацыйнага працэсу і рабочы час запасныя выхады павінны быць зачынены знутры на лёгка адчыняныя зашчапкі.

2.9. Катэгарычна забараняецца ажыццяўляць пропуск асоб са знешнімі прызнакамі алкагольнага ап’янення або стане, вызванага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных рэчываў.

2.10. У выпадку вызначэння асобы, якая нясе патэнцыяльную пагрозу бяспецы акаляючых (праносіць прадметы і рэчывы, якія забаронены да свабоднага ўжывання, выбуханебяспечныя і пажаранебяспечныя рэчывы, рэчывы і ваткасці таксічнага характару і інш.), адразу інфармаваць дырэктара ўстановы і раённы аддзел унутраных спраў (тэл. 102).

2.11. Допуск на тэрыторыю ўстановы адукацыі работнікаў, вучняў і іх законных прадстаўнікоў, іншых наведвальнікаў пачынаецца за 30 хвілін да пачатку работы і заканчваецца праз 30 хвілін пасля заканчэння работы, усталяванных правіламі ўнутранага працоўнага распарадку:

Работа кіраўніцтва і абслугоўваючага персаналу з 7.30 да 18.00

Вучэбныя заняткі з 09.00 да 15.35

Факультатывы з 08.05 да 08.50

Факультатывы з 14.05 да 15.45

Заняткі СМГ з 08.05 да 08.50

Работа тэхперсаналу з 07.30 да 18.00

Работа сталовай з 08.00 па 16.30

Ахоўная дзейнасць школы з 18.00 па 07.30

Рэжым работы ў шосты школьны дзень з 09.00 па 15.00:

  • Кансультацыя для педагогаў, вучняў, законных прадстаўнікоў з

09.00 па 09.45;

  • Выхаваўчыя мерапрыемствы з 10.00 па 13.00

2.12. Выкананне патрабаванняў дадзенай Інструкцыі абавязкова

для ўсіх работнікаў, заўсёды або часова працуючых ва ўстанове адукацыі, вучняў і іх законных прадстаўнікоў, усіх юрыдычных і фізічных асоб, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць або знаходзяцца па іншых прычынах на тэрыторыі ўстановы адукацыі.

2.13. Работнікі школы, вучні і іх законныя прадстаўнікі павінны быць азнаёмлены з распрацаванай і зацверджанай Інструкцыяй.

2.14. У мэтах знаёмства наведвальнікаў установы адукацыі з прапускным рэжымам установы адукацыі Інструкцыя размяшчаецца на сайце школы або знаходзіцца ў даступным месцы ў школе.

2.15. Пры правядзенні масавых мерапрыемстваў парадак прапускнога рэжыму наведвальнікаў і ўмацаванне прапускнога рэжыму ўсталёўваецца дырэктарам установы адукацыі, з назначэннем адказных асоб установы адукацыі за правядзенне мерапрыемства.

 

  1. ПАРАДАК ПРОПУСКУ ВУЧНЯЎ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

3.1. Вучні дапускаюцца ў будынак школы згодна з рэжымам установы адукацыі. Вучні праходзяць у будынак праз цэнтральны ўваход.

3.2. У выпадку спазнення без уважлівай прычыны вучні прапускаюцца ва ўстанову адукацыі і паведамляюць дзяжурнаму адміністратару або класнаму кіраўніку пра спазнення.

3.3. Вучням забараняецца без уважлівай прычыны выходзіць са школы, дазваляецца пакідаць школу толькі з дазволу настаўніка (класнага кіраўніка) або прадстаўніка адміністрацыі.

3.4. Выхад вучняў на ўрокі фізічнай культуры і здароўя, працоўнага навучання, на экскурсіі ажыццяўляецца толькі ў суправаджэнні педагагічнага работніка.

3.5. Члены аб’яднанняў па інтарэсах, секцый і іншых груп для правядзення пазакласных і пазаўрочных мерапрыемстваў дапускаюцца ва ўстанову адукацыі згодна раскладу заняткаў і пры суправаджэнні настаўніка.

 3.6. У час канікул вучні дапускаюцца ў школу згодна плану мерапрыемстваў на канікулах, зацверджанага дырэктарам установы адукацыі.

3.7. У выпадку парушэння дысцыпліны або правілаў паводзін вучні абавязаны быць дастаўлены да дзяжурнага настаўніка, класнага кіраўніка, адміністрацыі ўстановы адукацыі.

3.8. Вучні ў час знаходжання ў будынку ўстановы адукацыі павінны выконваць правілы ўнутранага распарадку для вучняў.

 

  1. ПАРАДАК ПРОПУСКУ РАБОТНІКАЎ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

4.1. Работнікі ўстановы адукацыі дапускаюцца ў будынак толькі пасля запісу ў журнале ўліку рабочага часу.

4.2. Дырэктар установы адукацыі, яго намеснікі могуць праходзіць і знаходзіцца ў памяшканнях установы адукацыі ў любы час сутак, а таксама  ў выхадныя і святочныя дні, калі гэта не забаронена загадамі адказнага за кантрольна-прапускны рэжым, іншыя супрацоўнікі з дазволу дырэктара ўстановы адукацыі.

4.3. Работнікі абавязаны прыбываць у школу за 15 мінут да пачатку свайго рабочага часу, а дзяжурны адміністратар і дзяжурныя настаўнікі  за 30 мінут да пачатку свайго рабочага часу.

4.4. Настаўнікі, члены адміністрацыі абавязаны загаддзя папярэдзіць дзяжурнага адміністратара, вартаўніка аб часе запланавах сустрэч з асобнымі людзьмі з асобнымі законнымі прадстаўнікамі, а таксама аб часе і месцы правядзення бацькоўскіх сходаў.

 

  1.  ПАРАДАК ПРОПУСКУ ЗАКОННЫХ ПРАДСТАЎНІКОЎ ВУЧНЯЎ

5.1. Законныя прадстаўнікі вучняў, якія прыйшлі сустракаць сваіх дзяцей пасля заканчэння заняткаў, чакаюць іх на вуліцы або каля паста дзяжурнага ва ўстанове адукацыі.

5.2. З педагагічнымі работнікамі законныя прадстаўнікі вучняў або наведвальнікі могуць сутракацца пасля заканчэння вучэбных заняткаў і ў час перапынку.

5.3. Для сустрэчы з педагагічнымі работнікамі наведвальнікі дакладваюць адказнай асобе ўстановы адукацыі прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка або прадстаўніка адміністрацыі, да якога яны накіроўваюцца, пасля чаго запісваюцца ў “Журнале ўліку наведвальнікаў”.

5.4. Законным прадстаўнікам вучняў або наведвальнікам не дазваляецца праходзіць ва ўстанову адукацыі з буйнагабарытнымі прадметамі і торбамі.

5.5. У выпадку незапланаванага прыходу ва ўстанову адукацыі законных прадстаўнікоў вучняў дзяжурны высвятляе мэту іх прыходу і прапускае ва ўстанову адукацыі толькі з дазволу адміністрацыі з запісам у “Журнале ўліку наведвальнікаў”.

 

  1. ПАРАДАК ПРОПУСКУ ПРАДСТАЎНІКОЎ ВЫШЭЙСТАЯЧЫХ АРГАНІЗАЦЫЙ, ПРАВЯРАЮЧЫХ АСОБ І ІНШЫХ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ

6.1. Асобы, не звязаныя з адукацыйным працэсам, якія прыбылі ва ўстанову адукацыі па службовай неабходнасці, прапускаюцца ў будынак пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу, пасля рэгістрацыі ў “Журнале ўліку наведвальнікаў” у суправаджэнні прадстаўніка кіраўніцтва ўстановы адукацыі (або іншага работніка ўстановы, якога назначылі для гэтага).

6.2. Службовая асоба вышэйстаячых арганізацый, арганізацый, якія здзяйсняюць кантрольную і назіральную дзейнасць, якія прыбылі ва ўстанову адукацыі з мэтай здзяйснення праверкі (маніторынга), прапускаюцца пры прад’яўленні дакумента, які сцвярджае асобу, або дакумента, які пацвярджае прычыну прыбыцця пасля рэгістрацыі ў “Журнале ўліку наведвальнікаў”, і толькі ў суправаджэнні прадстаўніка адміністрацыі ўстановы адукацыі.

  6.3. Групы асоб, якія наведваюць установу адукацыі для правядзення і ўдзелу ў масавых мерапрыемствах, спаборніцтвах, семінарах, канферэнцыях, аглядах і г.д. дапускаюцца ва ўстанову адукацыі пры прад’яўленні дакумента, які сцвярджае асобу, па спісах наведвальнікаў, зацверджаных дырэктарам установы.

6.4. У выпадку наведвання ўстановы адукацыі групай асоб запіс у “Журнале ўліку наведвальнікаў” робіцца ў адносінах да кіраўніка групы з указаннем колькасці наведвальнікаў.

6.5. Пры стыхійных бедствах, пажарах і іншых надзвычайных сітуацый, а таксама пры раптоўным узнікненні стану, які патрабуе экстранага і неадкладнага медыцынскага ўмяшання, спецыяльны транспарт прапускаецца праз тэрыторыю ўстановы адукацыі без  перашкод.

 

  1. ПАРАДАК ПРОПУСКУ ДЛЯ АЖЫЦЦЯЎЛЕННЯ РАБОТ СТАРОННІМІ АРГАНІЗАЦЫЯМІ

7.1. Рабочыя і спецыялісты рамонтна-будаўнічых і інш. арганізацый, здзяйсняючыя асобнымі дамоўленымі адносінамі віды работ, прапускаюцца ў будынак установы адукацыі па распараджэнні дырэктара ўстановы або яго намесніка пасля рэгістрацыі ў “Журнале ўліку наведвальнікаў” пасля прад’яленні дакумента, які сведчыць асобу, або службовага пасведчання, якое вызначае адносіны да арганізацыі.

7.2. Праезд службовага аўтатранспарту (вываз цвёрдых бытавых адходаў, дастаўкі прадуктаў харчавання і інш.) здзяйсняецца згодна графіку. Службовы аўтатранспарт па дастаўцы абсталявання і матэрыялаў прапускаецца на тэрыторыю ўстановы адукацыі пасля прад’яўлення таварна-транспартнай накладной і (або) пуцявога ліста.

7.3. Асабісты аўтатранспарт на тэрыторыю ўстановы адукацыі не дапускаецца.

 

  1. ПАРАДАК ЭВАКУАЦЫІ ВУЧНЯЎ, НАВЕДВАЛЬНІКАЎ І ПЕДАГАГІЧНАГА СКЛАДУ

8.1. Парадак апавяшчэння, эвакуацыі вучняў, наведвальнікаў, работнікаў з установы адукацыі пры надзвычайных сітуацый (пажар, стыхійнае бедства, інфармацыя аб пагрозе тэрарыстычнага акту і г.д.) распрацоўваецца ўпаўнаважаным прадстаўніком установы адукацыі і зацвярджаецца кіраўніком установы.

8.2. Па ўстаноўленым сігнале апавяшчэння ўсе асобы, якія знаходзяцца ва ўстанове адукацыі, эвакуіруюцца згодна з планам эвакуацыі, размешчаным на кожным паверсе ўстановы на бачных і даступных месцах.

8.3. Пропуск наведвальнікаў ва ўстанову адукацыі спыняецца. Работнікі прымаюць меры па эвакуацыі і забеспячэнні бяспекі людзей, якія знаходзяцца ў памяшканні. Пры прыбыцці супрацоўнікаў адпаведнай службы для ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі забяспечваюць іх бесперашкодны пропуск у будынак  ўстановы адукацыі.

8.4. Пасля ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі арганізацыя прапускнога рэжыму аднаўляецца.

 

  1. КАНТРОЛЬ ЗА ЗАХАВАННЕМ ПРАПУСКНОГА РЭЖЫМУ

9.1. Кантроль за захаваннем прапускнога рэжыму ўстановы адукацыі ўскладваецца на асоб, назначаных загадам па ўстанове адукацыі.

 

  1. АДКАЗНАСЦЬ ЗА ПАРУШЭННЕ ПРАВІЛ, УСТАНОЎЛЕНЫХ ІНСТРУКЦЫЯЙ

10.1. У выпадку здзяйснення наведвальнікамі ўстановы адукацыі правапарушэнняў, злачынных дзеянняў, прычынення маёмаснай шкоды яны нясуць адказнасць згодна дзейнаснага заканадаўстава.

10.2. Адказнасць за захаванне прапускнога рэжыму на тэрыторыі ўстановы, а таксама парадак ввоза (вываза) і ўносу (вынасу) матэрыяльных каштоўнасцей ускладваюцца на работнікаў, якія ажыццяўляюць прапускны рэжым.

10.3. Кантроль за захаваннем прапускнога рэжыму ўстановы ўскладваецца на асоб, назначаных загадам па ўстанове.

10.4. Адказнасць за арганізацыю прапускнога рэжыму на тэрыторыі ўстановы ўскладваецца на намесніка дырэктара па гаспадарчай дзейнасці ўстановы.

 

Намеснік дырэктара

па гаспадарчай дзейнасці                                            Т.І.Яткоўская                            

 

УЗГОДНЕНА

Пратакол прафкама

Дзяржаўнай установы адукацыі

“Турынская базавая школа”

№___ад _______________20___г.

 

З ІНСТРУКЦЫЯЙ

аб арганізацыі прапускнога рэжыму

ў ДУА “Турынская базавая школа”

азнаёмлены:                                                                     

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                ДАДАТАК

                                          да Інструкцыі аб

                                                        арганізацыі  прапускнога

                                                                рэжыму ва ўстанове адукацыі

 

Пералік прадметаў і рэчываў,

забароненых да захавання і выкарыстання вучнямі

ў перыяд знаходжання ва ўстанове адукацыі

 

  1. Алкагольныя, слабаалкагольныя напоі або піва, тытунёвыя вырабы, электронныя сістэмы курэння, ваткасці для электронных сістэм курэння, сістэм для ўжывання тытуню.
  2. Агнястрэльная зброя любога выгляду, газавая зброя, боепрыпасы любога выгляду або выбуховыя рэчывы (або іх муляж або імітатары).
  3. Запалкі, запальніцы, лёгкаўспламяняючыя рэчывы.
  4. Аэразольныя балончыкі з рэчывамі раздражняльнага дзеяння.
  5. Халодная зброя, калючыя, рубячыя рэжучыя прадметы (або іх імітатары або муляжы).
  6. Хімічныя ядавітыя рэчыва.
  7. Наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх прэкурсары і аналагі, таксічныя або іншыя адурманьваючыя рэчывы.
  8. Прылады для азартных гульняў.

 

Намеснік дырэктара па гаспадарчай дзейнасці,

адказны за арганізацыю прапускнога рэжыму

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар Дзяржаўнай установы адукацыі «Туринская базавая школа»

______________А.І.Клімец

__________20___г.

 

 

 

 

 

ПАЛАЖЭННЕ

аб арганізацыі прапускнога рэжыму

ў дзяржаўнай установе адукацыі “Турынская базавая школа”

 

  1. Агульныя палажэнні
  2. Сапраўднае Палажэнне вызначае арганізацыю і агульны парадак ажыццяўлення прапускнога рэжыму ў  дзяржаўнай установе адукацыі “Турынскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа” (далей – установа адукацыі), у мэтах забеспячэння грамадскай бяспекі, папярэджання магчымых тэрарыстычных, экстрэмісцкіх акцый, крадзяжу дзяцей і іншых проціпраўных праяў у адносінах да вучняў і супрацоўнікаў установы адукацыі.

 

  1. АРГАНІЗАЦЫЯ ПРАПУСКНОГА РЭЖЫМУ
  2. Прапускны рэжым ва ўстанове адукацыі ажыццяўляецца на падставе загаду кіраўніка згодна з неабходнымі патрабаваннямі бяспекі.
  3. Прапускны рэжым – сукупнасць мерапрыемстваў і правілаў, якія выключаюць магчымасць несанкцыяніраванага праходу асоб, праезду транспартных сродкаў, праносу (правозу) маёмасці на тэрыторыю або з тэрыторыі ўстановы адукацыі. Прапускны рэжым у памяшканні ўстановы адукацыі прадугледжвае комплекс спецыяльных мер, накіраваных на падтрыманне і забеспячэнне ўсталяванага парадку дзейнасці ўстановы адукацыі, грамадзян у адміністратыўны будынак установы адукацыі.
  4. Адказнасць за ажыццяўленне прапускнога рэжыму ва ўстанове адукацыі ўскладваецца днём – на дзяжурнага прыбіральшчыка памяшканняў, а ноччу – на вартаўніка.
  5. Кантроль за захаваннем прапускнога рэжыму ўскладваецца на асоб, назначаных загадам кіраўніка ўстановы адукацыі.
  6. Выкананне патрабаванняў сапраўднага Палажэння абавязкова для ўсіх супрацоўнікаў, заўсёды або часова працуючых ва ўстанове адукацыі, вучняў і іх законных прадстаўнікоў, усіх юрыдычных і фізічных асоб, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць або знаходзяцца па іншых прычынах на тэрыторыі ўстановы.
  7. Супрацоўнікі ўстановы адукацыі, вучні і іх законныя прадстаўнікі павінны быць азнаёмлены з дадзеным Палажэннем.

З мэтай азнаямлення наведвальнікаў установы адукацыі з прапускным рэжымам і правіламі паводзінаў Палажэнне размяшчаецца на афіцыйным Інтэрнет-сайце.

  1. Парадак пропуску вучняў, супрацоўнікоў і наведвальнікаў ва ўстанову адукацыі
  2. Прапускны рэжым у будынку забяспечваецца дзяжурным.
  3. Вучні, супрацоўнікі і наведвальнікі праходзяць у будынак праз адзін уваход. Для законных прадстаўнікоў дашкольнай групы асобны -ўваход, праз які можна прывесці дзіця толькі да 09.00. Пасля дадзены ўваход трымаецца закрытым.
  4. ПРАПУСКНЫ РЭЖЫМ ДЛЯ ВУЧНЯЎ
  5. Уваход у будынак установы адукацыі вучні ажыццяўляюць у свабодным рэжыме.
  6. Пачатак заняткаў ва ўстанове адукацыі а 9.00

 Кожную сераду ў 8.30 – інфармацыйная гадзіна. Вучні абавязаны прыбыць ва ўстанову адукацыі не пазней 9.00, а ў сераду – не пазней 8.30.

  1. У выпадку спазнення без уважлівай прычыны вучні прапускаюцца ва ўстанову адукацыі з дазволу кіраўніцтва ўстановы або класнага кіраўніка.
  2. Пакідаць установу адукацыі да заканчэння заняткаў вучням дазваляецца толькі па прычыне дрэннага самаадчування з дазволу кіраўніцтва ўстановы і класнага кіраўніка з узгаджэннем з законнымі прадстаўнікамі: законныя прадстаўнікі павінны прыйсці і забраць непаўналетняга.
  3. Выхад вучняў з установы адукацыі на заняткі па фізічнай культуры і здароўю (на стадыён),  працоўным навучанні, экскурсіі ажыццяўляецца толькі ў суправаджэнні настаўніка.
  4. Члены гурткоў, секцый і іншых груп для правядзення пазакласных і пазаўрочных мерапрыемстваў дапускаюцца ва ўстанову адукацыі згодна раскладу заняткаў і пры суправаджэнні настаўніка.
  5. Праход вучняў ва  установу адукацыі на дадатковыя заняткі пасля ўрокаў магчымы толькі па раскладзе.
  6. У час канікул вучні дапускаюцца ва  установу адукацыі згодна плану мерапрыемстваў на канікулы, зацверджанага дырэктарам установы.
  7. У выніку парушэння дысцыпліны або правілаў паводзін вучні могуць быць праведзены да класнага кіраўніка або адміністрацыі ўстановы адукацыі.
  8. ПРАПУСКНЫ РЭЖЫМ ДЛЯ СУПРАЦОЎНІКАЎ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
  9. Кіраўнік установы адукацыі, яго намеснік па вучэбна-выхаваўчай рабоце і іншыя супрацоўнікі могуць праходзіць і знаходзіцца ў памяшканнях установы адукацыі ў любы час сутак, а таксама ў выхадныя і святочныя дні, калі гэта не забараняецца загадамі.
  10. Педагагічным работнікам рэкамендована прыбыццё ва установу адукацыі не пазней, чым за 15 хвілін да пачатку адукацыйнага працэсу.
  11. Выключэнне складаюць настаўнікі, заняткі якіх пачынаюцца, згодна раскладу ўрокаў, зацверджанага дырэктарам установы адукацыі, не з першага ўрока (ва ўсіх выпадках настаўнік абавязаны прыйсці ва ўстанову адукацыі не пазней, чым за 15 хвілін да пачатку яго першага ўрока).
  12. Педагагічныя работнікі, члены адміністрацыі абавязаны загаддзя папярэдзіць дзяжурнага (прыбіральшчыка памяшканняў) аб часе запланаваных сустрэч з асобнымі законнымі прадстаўнікамі вучняў, а таксама часе і месцы правядзення бацькоўскіх сходаў.
  13. Астатнія работнікі прыходзяць ва ўстанову адукацыі згодна графіка работы, зацверджанага дырэктарам.
  14. ПРАПУСКНЫ РЭЖЫМ ДЛЯ ЗАКОННЫХ ПРАДСТАЎНІКОЎ ВУЧНЯЎ
  15. Законныя прадстаўнікі могуць быць дапушчаны ва ўстанову адукацыі пры прад’яўленні дакумента, які сцвярджае асобу.
  16. З педагагічнымі работнікамі законныя прадстаўнікі вучняў  могуць сустракацца пасля ўрокаў або ў экстраных выпадках у час перапынку.
  17. Для сустрэчы з педагагічнымі работнікамі або адміністрацыяй установы адукацыі законныя прадстаўнікі вучняў  паведамляюць дзяжурнаму прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка або прадстаўніка адміністрацыі, да якога яны накіроўваюцца, прозвішча, імя свайго дзіцяці, клас у якім ён навучаецца, запісваюцца ў “Журнале ўліку наведвальнікаў”.
  18. Законным прадстаўнікам вучняў не дазваляецца праходзіць у школу з буйнагабарытнай сумкай. Сумкі неабходна пакінуць на посце дзяжурнага, а таксама даць згоду дзяжурнаму іх аглядзець.
  19. Праход ва ўстанову адукацыі па асабістых пытаннях да прадстаўніка адміністрацыі ўстановы адукацыі магчымы па іх папярэдняй згодзе.
  20. У выпадку незапланаванага прыходу ва ўстанову адукацыі законных прадстаўнікоў вучняў дзяжурны высвятляе мэту іх прыходу і прапускае ва ўстанову адукацыі толькі са згоды адміністрацыі.
  21. Законныя прадстаўнікі вучняў, які прыйшлі сустракаць сваіх дзяцей, чакаюць іх на вуліцы або каля паста дзяжурнага ва ўстанове адукацыі.
  22. ПРАПУСКНЫ РЭЖЫМ ДЛЯ ВЫШЭЙСТАЯЧЫХ АРГАНІЗАЦЫЙ, ПРАВЯРАЮЧЫХ АСОБ І ІНШЫХ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ
  23. Асобы, не звязаныя з адукацыйным працэсам, якія наведваюць установу адукацыі па службовай неабходнасці, прапускаюцца пры прад’яўленні дакумента, які сцвярджае іх асобу, пасля рэгістрацыі ў “Журнале ўліку наведвальнікаў” або “Журнале ўліку наведвальнікаў з ліку вышэйстаячых арганізацый, правяраючых асоб”, і толькі ў суправаджэнні прадстаўніка адміністрацыі ўстановы адукацыі.
  24. Службовыя асобы вышэйстаячых арганізацый, арганізацый, якія ажыццяўляюць кантрольную і наглядную дзейнасць, якія прыбылі ва ўстанову адукацыі з мэтай ажыццяўлення праверкі (маніторынга), прапускаюцца пры прад’яўленні дакумента, які сцвярджае іх асобу, або распарадчага дакумента, які пацвярджае прычыну прыбыцця, пасля рэгістрацыі ў “Журнале ўліку наведвальнікаў” або “Журнале ўліку наведвальнікаў з ліку вышэйстаячых арганізацый, правяраючых асоб”, і толькі ў суправаджэнні прадстаўніка адміністрацыі ўстановы адукацыі.
  25. Групы асоб, якія наведваюць установу адукацыі для правядзення і ўдзелу ў масавых мерапрыемствах, семінарах, канферэнцыях, аглядах і г.д., дапускаюцца ў будынак установы адукацыі пры прад’яўленні дакумента, які сцвярджае іх асобу, па спісах наведвальнікаў, зацверджаных дырэктарам ўстановы адукацыі.
  26. У выніку ўзнікнення канфліктных сітуацый, звязаных з пропускам наведвальнікаў у будынак установы адукацыі, дзяжурны дзейнічае па ўказанні дырэктара ўстановы адукацыі або яго намесніка.
  27. ВЯДЗЕННЕ ДАКУМЕНТАЦЫІ ПА ПРАПУСКНЫМ РЭЖЫМЕ
  28. Дадзеныя аб наведвальніках фіксуюцца ў журнале рэгістрацыі наведвальнікаў.

Форма журнала рэгістрацыі наведвальнікаў:

Дата

Ініцыялы наведвальніка/

пасада

Мэта наведвання (да каго прыбыў)

Час прыходу

Час адыходу

Подпіс

1

2

3

4

5

6

  1. Журнал рэгістрацыі наведвальнікаў заводзіцца ў пачатку навучальнага года і вядзецца да пачатку новага навучальнага года.
  2. Журнал павінен быць прашыты, пранумараваны і замацаваны пятаткай і подпісам дырэктара ўстановы адукацыі з яе расшыфроўкай. На першай старонцы журнала робіцца запіс: “Пачаты:_____” і “Скончаны: ______”.
  3. Замена, адабранне старонак з журнала рэгістрацыі наведвальнікаў забаронена.
  4. Дзяжурства па прапускным рэжыме ажыццяўляецца згодна графіка работы прыбіральшчыкаў памяшканняў, якія выконваюць функцыю дзяжурнага па прапускным рэжыме, зацверджанага дырэктарам установы адукацыі. Копія графіка павінна знаходзіцца на прапускным пасту.
  5. ПРАПУСКНЫ РЭЖЫМ ДЛЯ ТРАНСПАРТУ
  6. Уезд аўтатранспарту на тэрыторыю ўстановы адукацыі ажыццяўляецца толькі са згоды дырэктара ўстановы адукацыі або яго намесніка.
  7. Допуск без абмежаванняў на тэрыторыю ўстановы адукацыі дазваляецца аўтатранспарту экстраных і аварыйных службаў, а таксама абслугоўваючых установу адукацыі (хуткай медыцынскай дапамогі, пажарнай службы, аддзела ўнутраных спраў і г.д.) пры суправаджэнні іх прадстаўнікамі адміністрацыі ўстановы адукацыі або адказнай асобай за прапускны рэжым.
  8. Допуск аўтатранспарту, які прыбыў па заяўцы адміністрацыі, ажыццяўляецца пры атрыманні ў вадзіцеляў суправаджальных дакументаў (ліста, заяўкі, нараду і інш.) і дакументаў, якія свярджаюць асобу.
  9. Паркоўка аўтатранспарту на тэрыторыі ўстановы адукацыі забаронена, акрамя аўтатранспарту, указанага ў п.41.
  10. У выхадныя, святочныя дні і ў начны час допуск аўтатранспарту на тэрыторыю ўстановы адукацыі ажыццяўляецца з пісьмовага дазволу дырэктара ўстановы адукацыі з абавязковым указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку наведвальнікаў, часу знаходжання аўтатранпарту на тэрыторыі ўстановы адукацыі, мэты знаходжання.
  11. Аб усіх выпадках працяглага знаходжання на тэрыторыі або ў непасрэднай блізкасці ад ўстановы адукацыі транспартных сродкаў, якія выклікаюць падазрэнне, дзяжурны інфармуе дырэктара ўстановы адукацыі і пры неабходнасці, са згодай з дырэктарам ўстановы адукацыі, інфармуе аддзел унутраных спраў Пухавіцкага раёна.
  12. У выпадку ўзнікнення нештатнай сітуацыі дзяжурны дзейнічае па ўказанням дырэктара ўстановы адукацыі або яго намесніка.
  13. ПРАПУСКНЫ РЭЖЫМ ПРЫ АЖЫЦЦЯЎЛЕННІ РАМОНТНЫХ РАБОТ РАБОТНІКАМІ ІНШЫХ АРГАНІЗАЦЫЙ
  14. Рабочыя і спецыялісты рамонтна-будаўнічых арганізацый прапускаюцца ў будынак установы адукацыі дзяжурным або вартаўніком для выканання рамонтна-будаўнічых работ па распараджэнні дырэктара або на падставе заяў, спісаў, зацверджаных дырэктарам ўстановы адукацыі.
  15. ПРАПУСКНЫ РЭЖЫМ ПРЫ ЎЗНІКНЕННІ НАДЗВЫЧАЙНЫХ (АВАРЫЙНЫХ) СІТУАЦЫЙ АБО ЛІКВІДАЦЫІ ІХ НАСТУПСТВАЎ
  16. Прапускны рэжым у будынак установы адукацыі ў перыяд надзвычайных сітуацыі абмяжоўваецца згодна загаду  або распараджэнню дырэктара ўстановы адукацыі.
  17. Пасля ліквідацыі надзвычайных (аварыйных) сітуацый работа па прапускным рэжыме аднаўляецца і ажыццяўляецца ў звычайным рэжыме, згодна з дзеючым Палажэннем.
  18. ПАРАДАК ЭВАКУАЦЫІ ВУЧНЯЎ, СУПРАЦОЎНІКАЎ І НАВЕДВАЛЬНІКАЎ
  19. Парадак апавяшчэння, эвакуацыі вучняў, наведвальнікаў, работнікаў школы пры надзвычайных сітуацыях (пажар, інфармацыя аб пагрозе здзяйснення тэрарыстычнага акта і інш.) распрацоўваецца адказнай асобай і зацвярджаецца дырэктарам установы адукацыі.
  20. Па ўстаноўленым сігнале апавяшчэння ўсе вучні, наведвальнікі, работнікі ўстановы адукацыі эвакуіруюцца з будынка школы  згодна плану эвакуацыі, размешчанага на першым паверсе ўстановы адукацыі на бачным месцы.
  21. Пропуск наведвальнікаў у памяшканне  ўстановы адукацыі спыняецца. Работнікі ўстановы адукацыі і адказныя асобы прымаюць меры па эвакуацыі і забеспячэнні бяспекі людзей, якія знаходзяцца ў памяшканнях. Пры прыбыцці супрацоўнікаў адпаведнай службы для ліквідацыі надзвычайных сітуацый забяспечваюць іх бесперашкодны пропуск у будынак установы адукацыі.

 

УЗГОДНЕНА

Пратакол прафкама

Дзяржаўнай установы адукацыі

“Турынская базавая школа”

№___ад _______________20___г.

 

З ПАЛАЖЭННЕМ

аб арганізацыі прапускнога рэжыму

ў ДУА “Турынская базавая школа”

азнаёмлены: